| Пытанні вакол альтэрнатыўнай службы |
| 07.07.2010 16:39 |
|
У Брэсце пройдзе круглы стол, арганізаваны моладзевым аб'яднаннем «Маладыя Дэмакраты», на тэму парушэнняў заканадаўства прызыўнымі камісіямі. Старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання «Маладыя Дэмакраты» Уладзімір Вуек адзначае, што ў горадзе праводзіўся маніторынг, у якім прыняло ўдзел болей 200 чалавек. Большая частка выказваецца за альтэрнатыўную службу. Тэмай мерапрыемства стануць парушэнні з боку камісій, але гэтыя парушэнні ўлады імкнуцца не агучваць: - Адказы мы атрымалі такія, што інфармацыя з'яўляецца канфідэнцыйнай, і агалошваць яе нельга. Адказалі суды, што такіх судовых разглядаў не было. У сваю чаргу мы зрабілі запыт, колькі было «ўкланістаў» ад тэрміновай службы. Пракуратура і камісарыяты адказалі, што гэта ёсць канфідэнцыйная інфармацыя, і толькі суды адказалі, што было 39 спраў у Баранавічах за 2009 год і 26 спраў за 2010 год. Сёння моладзевыя актывісты з арганізацый «Маладыя дэмакраты», «Рух будучыні», а таксама беларускія студэнты, прадставілі свае прапановы па змесце закона «Аб альтэрнатыўнай службе». Дакумент плануецца перадаць на разгляд у Міністэрства працы. Радыё Рацыя |


Блог Фёдара Масленнікава