Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці
03.06.2010 16:07

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці Беларусі! Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці «Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі», якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску.

 

Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы «Усходняе партнёрства» як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Удзел у Канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:

  • Аўтар экспертнай прапановы па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг.
  • Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных груп Канферэнцыі.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 20 чэрвеня 2010 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Кантактная інфармацыя
Па ўсіх пытаннях, што вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Арганізацыйнага камітэта Галінай Чарапок
Эл.пошта: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Факс (017) 2454118; маб. (029) 3105024 (пн.-пт., з 10:00 до 18:00)

Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO

Чакаем вас на Канферэнцыі «Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі»!

З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі