|

Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”.
Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістэрскія праграмы, а таксама сябры альбо ўдзельнікі няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый запрашаюцца падаваць заявы на ўдзел у новым цыкле праекта па назіранню за выбарамі. Праект складаецца з аднатыднёвай інтэнсіўнай навучальнай праграмы ў Вільні, распрацаванай слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях, і таксама з міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне альбо Латвіі 2/3 кастрычніка 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2011 года. Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» супольна ажыццяўляецца Аб’яднаным цэнтрам беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскім міжнародным ліберальным цэнтрам (Silc), Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) і Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні (БДПЧВ). Акадэмічны курс падрыхтоўкі назіральнікаў прапануецца як курс па выбару акадэмічнай праграмы ЕГУ і будзе адлюстраваны ў бакалаўрскім дыпломе студэнтаў. Пасля паспяховага сканчэння праграмы студэнты атрымаюць два акадэмічныя крэдыты ад ЕГУ і сертыфікат заканчэння курса ад Silcа, а ўдзельнікі не ад ліку студэнтаў ЕГУ пасля паспяховага сканчэння праграмы атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат Silc.
Патэнцыйныя кандыдаты ад няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый павінны: • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова); • быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова); • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова); • быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў, палітычных партый (абавязкова); • падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу - рэкамендацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова); • размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова); • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (з 23 верасня да 5 кастрычніка 2010 года) (абавязкова).
Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым. Заявы прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 20 чэрвеня разглядацца не будуць. Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта http://eotp.info/by/application_form Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).
Крытэры адбору: 1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя; 2. Актыўны ўдзел у студэнцкім жыцці і міжнародных сустрэчах ЕГУ; 3. Актыўная грамадская пазіцыя; 4. Акадэмічная паспяховасць; 5. Валоданне ангельскай мовай. |