| Толькі 17% новых месцаў у ВНУ будуць бюджэтнымі |
| 25.05.2010 16:37 |
|
На 5 тысяч студэнтаў болей плянуецца прыняць сёлета ў беларускія ВНУ. І толькі 854 месцы зь іх стануць бюджэтнымі. Агулам зь верасьня студэнцкія білеты атрымаюць 103 тысячы чалавек — гэта рэкордная лічба. У мінулым годзе ў ВНУ былі прынятыя больш за 97 тысяч новых студэнтаў (каля 85 тысыч у дзяржаўныя ВНУ), а ў 2010 годзе студэнтамі стануць, як плянуе Міністэрства адукацыі, цэлых 103 тысячы чалавек — рэкорд для Беларусі. Аб гэтым заявіў сёньня начальнік упраўленьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Міксюк, перадае БелаПАН.
generation.by |


Блог Фёдара Масленнікава