Вільня: Школы па правах чалавека
13.05.2010 18:06

 

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі.

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Месца правядзення: Літва (Вільня).
Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзення летніх Школ па правах чалавека

Школа 1
2 – 10 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна)

Школа 2
11 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 13 чэрвеня ўключна)

Школа 3
23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна)

Школа 4
1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна)

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармавана з 18-22 удзельнікаў.

Рэгістрацыйную форму для падачы заяўкі на ўдзел, а таксама іншую інфармацыю магчыма атрымаць на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна».